диакон Андрей Кураев (diak_kuraev) wrote,
диакон Андрей Кураев
diak_kuraev

Еще вранье из Минска

Вранье в заголовке, который дал автор - католик-поляк. Вынесенный в заголовок тезис, поданный как мои слова, ничего общего не имеет с моими реальными словами.





Дыякан Кураеў: праваслаўныя не хочуць маліцца па-беларуску
23 верасня ў Мінску з лекцыямі выступіў расійскі багаслоў Андрэй Кураеў. Дыякан пагадзіўся адказаць на пытанні "НН".

"НН": Вы наведалі Мінск напярэдадні прыезду ў Беларусь патрыярха Кірыла. Што чакаць ад яго візіту?

Андрэй Кураеў: Патрыярх першы год прысвячае знаёмству з цэрквамі. Ён адклаў нейкія ўнутрыпатрыярхальныя справы, каб спачатку агледзецца на месцы. Паглядзець на людзей, святароў, епіскапаў, каб пасля з новым вопытам спазнання Царквы вырашаць, у які бок і што трэба мяняць, калі патрэбна ўвогуле.

"НН": Ці магчыма, на вашую думку, стварэнне Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы?

АК: Шчыра кажучы, мне нават нецікава абмяркоўваць такія фантастычныя праекты. Бо суб’ектам гісторыі Беларусі з’яўляецца беларускі народ. І пытанне ў тым, ці ёсць у народзе такое жаданне, прага адлучыцца ад маскоўскага патрыярха і радаваць сябе стварэннем сваёй аўтакефальнай царквы. Я пакуль такіх настрояў не бачыў ні сярод беларускага духавенства, ні сярод царкоўнага народу. Таму лічу, што гэтая тэма штучная.

"НН": Касцёл, які вы папракаеце ў палітызаванасці і свецкасці, вядзе службу ў нашай краіне па-беларуску. А праваслаўная царква выкарыстоўвае расійскую мову. Такая палітыка Маскоўскага патрыярхату?

АК: Справа ў тым, што ў каталікоў паўстае выбар паміж польскай мовай і беларускай. Натуральна, што прыхаджане выбіраюць апошнюю. А ў праваслаўных храмах выбар ідзе паміж беларускай і царкоўнаславянскай. Але сама парафія і духавенства робяць гэты выбар. Беларуская царква не супраць службы на роднай мове. Пытанне ў тым, ці ёсць тут кансалідаванае жаданне прыхаджан у гэтым. Мы падобную сітуацыю назіраем ва Украіне. Там ёсць афіцыйнае рашэнне ўкраінскага Сіноду: кожны прыход сам выбірае мову набажэнства. І мы бачым, што вельмі мала прыходаў служыць па-ўкраінску.

***

Дыякан Андрэй Кураеў — прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі, багаслоў і публіцыст. Мае амплуа аднаго з самых прагрэсіўных святароў Расійскай праваслаўнай царквы. У сваёй кнізе "Дыспут з атэістам" ён дыскутуе з былым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі па ідэалогіі Анатолем Рубінавым наконт яго публікацыі ў "Советской Белоруссии". Дыякана Кураева можна ўбачыць у кампаніі маладых людзей на рок-канцэртах, на якія ён заклікае хадзіць замест прагляду серыялаў. У інтэрнэце вядзе блог.


Фота аўтара
Наша Ніва: першая беларуская газэта http://news.tut.by/society/148353.html
Tags: Опровержения
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 111 comments
Previous
← Ctrl ← Alt
Next
Ctrl → Alt →
Previous
← Ctrl ← Alt
Next
Ctrl → Alt →